Эма Сноўсіл
Эма Сноўсіл | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Emma Laura Snowsill[1] |
Спецыялізацыя | трыятлон[2] |
Нарадзілася |
15 чэрвеня 1981 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 161 см |
Вага | 48 кг[3] |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Лора Сноўсіл (англ.: Emma Laura Snowsill; нар. 15 чэрвеня 1981, Голд-Кост, Аўстралія) — аўстралійская трыятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2008 года, трохразовая пераможца сусветнай серыі.
У школьныя гады Эма Сноўсіл вельмі паспяхова займалася плаваннем, у 16 гадоў упершыню паспрабавала сябе ў трыятлоне. У 2000 годзе яна атрымала перамогу на чэмпіянаце свету Міжнароднага саюза трыятлона сярод юніёраў ва ўзросце 16-20 гадоў, у 2001 годзе — Сіднейскі юнацкі алімпійскі фестываль па трыятлоне. Сноўсіл была ўзнагароджана стыпендыяй Аўстралійскага інстытута спорту і названая аўстралійскай трыятлеткай года ва ўзроставай групе 16-19 гадоў.
У 2003 годзе ў новазеландскім Куінстаўне Сноўсіл упершыню стала пераможцай сусветнай серыі, а ў 2004 годзе выйграла Кубак свету па трыятлоне і скончыла сезон у статусе першага нумара сусветнага рэйтынгу. Нягледзячы на гэта яна не ўвайшла ў заяўку каманды Аўстраліі для ўдзелу ў Алімпіядзе 2004.
У 2005 годзе ў японскім Гамагоры пры тэмпературы паветра 35 °C і 90%-най вільготнасці Сноўсіл у другі раз у сваёй кар’еры перамагла ў сусветнай серыі. Праз год яна заваявала золата на Гульнях Садружнасці, якія праходзілі ў Мельбурне.
Зноскі